Апеляцыю ад 12 жыхароў Берасцейшчыны Берасцейскі аблсуд праігнараваў



Бяз зменаў рашэнне суда першай інстанцыі пакінуў Берасцейскі абласны суд у адносінах да чацвёртай часткі фігурантаў па „карагоднай справе”.

Апеляцыя была пададзена ад 12 жыхароў Берасцейскай вобласці:

– Пакаранне было вынесена па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, або „Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”.

Яшчэ 8 чэрвеня суд Берасцейскага раёна прысудзіў Вользе Глушань, Марыне Дарашук, Раману Дземідовічу, Святлане Марчук, Алесе Крамчанінай, Паліне Лешко і Вікторыі Каральчук 1 год і 6 месяцаў хатняй хіміі. Андрэй Ляшко пакараны 1 годам і 6 месяцамі хіміі. Арсень Сіняк, Яўген Сіняк і Мікалай Папека – 2 гадамі хіміі. І Раман Яхін – 2 гадамі хатняй хіміі.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя