Аплаціць праезд у Берасці можна будзе праз мабільнае прыкладанне



У Берасці з 1 лютага запрацуе сістэма электроннай пакупкі білетаў на грамадскі транспарт.

Першымі такой паслугай змогуць скарыстацца пасажыры аўтобусаў №7 і №16. Паэтапна сістэма запрацуе на ўсіх маршрутах, у тым ліку тралейбусных. Набыць электронны білет нескладана. Для гэтага на смартфон неабходна ўсталяваць прыкладанне Tix і зрабіць прывязку да банкаўскай карткі. Ва ўладальнікаў тэлефонаў з праграмным забеспячэннем Android 4.0 і вышэй аплата праезду будзе праводзіцца аўтаматычна пры ўваходзе ў грамадскі транспарт. Карыстальнікі „андроідаў” больш ранніх версій будуць „кампаставаць” талон самастойна. Для гэтага пасажырам трэба паднесці тэлефон да аднаго з SQR-кодаў, размешчаных у салоне.

belta.by