Апошні шанец атрымаць стыпендыю ад “SEMPER POLONIA”
Да 20 красавіка будзе доўжыцца набор студэнтаў з Беларусі – кандыдатаў на стыпендыю фонда “SEMPER POLONIA”. Звяртацца за стыпендыяй мае магчымасць моладзь польскага паходжання, якая навучаецца ў вышэйшых навучальных установах Беларусі. Гаворыць намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Polska macierz szkolna” Тэрэса Крышын:
– Мяркуем, што Гародня сапраўды з’яўляецца польскім адукацыйным цэнтрам у Беларусі. І вынікае гэта не толькі з таго, што маем на сённяшні дзень. Так было з таго часу, як пачалося навучанне польскай мовы тут, у Беларусі. Чаму? Бо паводле нашых падлікаў, больш за 4 тысячы чалавек вывучае польскую мову толькі ў Гародні.
У мінулым годзе стыпендыю фонда “SEMPER POLONIA” атрымаў 21 студэнт з Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня