Апошні званок для беларускіх школьнікаў празвініць 30 траўня
Апошні званок для беларускіх школьнікаў празвініць 30 траўня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства адукацыі.
Навучальны год завяршаецца 31 траўня, нагадалі ў ведамстве.
Выпускныя экзамены пасля завяршэння навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі пройдуць 1-9 чэрвеня. Выпускнікі базавай школы 2 чэрвеня будуць пісаць дыктант па беларускай мове, 5 чэрвеня – па рускай. Кантрольная работа па матэматыцы пройдзе 7 чэрвеня.
Тыя, хто заканчвае 11 класаў, 1 і 4 чэрвеня напішуць пераказ па беларускай і рускай мове адпаведна, а 6 чэрвеня – кантрольную па матэматыцы.
