“Апошнія з магікан” вёскі Собаты



Усяго два чалавекі дажываюць свой век у вёсцы Собаты Маларыцкага раёну Берасцейскай вобласці. Гэта  пенсіянеркі Вольга Букач і Надзея Вакульская. Да бліжэйшай вёскі Горы – каля двух кіламетраў. Для жыхарак вёскі Собаты гэта вялікая адлегласць, таму так і жывуць адныя ў лесе. Пенсіянеркі кажусь, што ўжо звыкліся да такога ладу жыцця:

– Дзеці ўгаворваюаць, каб ішла да іх, – не хочацца. Бо яшчэ сама крышку варушуся. Мне 90 гадоў. Пакуль сама змагу вады ды дроў прынесці, тут застануся.

– Якое жыццё на пенсіі? Раз у месяц пенсію прынясуць, тры разы ў тыдзень  аўталаўка прыедзе,  і ўсё – жыві.

У 60-ыя гады мінулага стагоддзя ў вёсцы налічвалася каля двух дзесяткаў дамоў. Сёння агульная колькасць дамоў каля дзесяці, большасць з якіх пустуюць або разбураныя.

Беларускае Радыё Рацыя, Маларыта

Фота Віталія Чайкі