Апублікаваны графік правядзення ЦТ у 2017 годзе



Устаноўлены графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па навучальных прадметах у 2017 годзе. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
 
Цэнтралізаванае тэсціраванне пройдзе ў наступныя дні:
– беларуская мова – 12 чэрвеня, панядзелак;
– руская мова – 14 чэрвеня, серада;
– грамадазнаўства – 16 чэрвеня, пятніца;
– матэматыка – 18 чэрвеня, нядзеля;
– біялогія – 20 чэрвеня, аўторак;
– замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) – 22 чэрвеня, чацвер;
– хімія – 24 чэрвеня, субота;
– фізіка – 26 чэрвеня, панядзелак;
– гісторыя Беларусі – 28 чэрвеня, серада;
– геаграфія – 30 чэрвеня, пятніца;
– сусветная гісторыя (навейшы час) – 2 ліпеня, нядзеля.
 
Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве адукацыі, рэгістрацыя на асноўны этап ЦТ будзе праходзіць з 2 мая па 1 чэрвеня.
 
Час работы пунктаў рэгістрацыі – з 9.00 да 19.00, у суботнія дні (13 і 27 мая) – з 9.00 да 18.00.
 
Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна з 30 чэрвеня па 3 ліпеня. Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, 11.00.
 
Атрымаць сертыфікаты абітурыенты змогуць у пунктах правядзення ЦТ з 10 ліпеня, у БДУ (рэзервовыя дні) – з 13 ліпеня.
 
Графік устаноўлены пастановай Міністэрства адукацыі ад 31 сакавіка 2017 года нумар 29а. У пастанове змешчаны пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі рэгістрацыі для праходжання ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, а таксама пунктамі правядзення ЦТ. У рэзервовыя дні ЦТ будзе праводзіцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.