Апублікаваны шэраг дыягназаў, з якімі паступілі ў шпіталі параненыя пры разгонах у Беларусі



У распараджэнні TUT.BY апынуўся дакумент, атрыманы ад крынiц у ахове здароўя, у якім апісаны дыягназы пацярпелых падчас пратэстаў з 9 па 23 жніўня. У прыватнасці, гэта:

– агнястрэльная пранікальнае раненне жывата, эвентрацыя тонкага кішачніка,

– адкрытая траўма грудной клеткі, траўматычны шок,

– мінна-выбухная траўма сцягна, чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені цяжкасці, удары мяккіх тканін галавы,

– аскепкавае раненне шыі, правага перадплечча,

– хімічны апёк кан’юнктывы рагавіцы абодвух вачэй,

– шмат агнястрэльных ран тулава, правай ніжняй канцавіны,

– ірваная рана абедзвюх ступняў,

– пералом верхняй сківіцы,

– адкрыты траўматычны пералом скулавой косткі ды іншае.

Гэтыя дыягназы паказваюць жудасную расправу лукашэнкаўскіх сілавікоў з уласным народам. Акрамя таго, некалькі чалавек былі проста забітыя.

Беларускае Радыё Рацыя