Апытанка: Куды кіравацца Беларусі – на Захад ці Усход? (абноўлена)



Беларускія грамадзяне больш маладога ўзросту шмат вандруюць па Еўропе. Пра гэта сведчыць статыстыка атрымання візаў.

IMG_0531

На фота: Швецыя, Стакгольм. 

Беларусам у Еўропе падабаецца амаль усё. Людзі ў захапленні ад убачанага і пачутага.

[Not a valid template]

На фота: Славакія і Аўстрыя вачыма беларусаў

Адначасова з тым на пытанне, куды лепш кіравацца  Беларусі: на Захад ці Усход, адказваюць  даволі стрымана. Многіх палохае свабода, дазволеная сексуальным меншасцям і колькасць мігрантаў:

– Арыентавацца лепей на Расеі, але і ў Еўропе добра.

– Вельмі добра, што ў нас ёсць такая магчымасць наведаць шмат краінаў.

– Лепей са славянамі, са сваімі.

– Я не ведаю, куды трэба імкнуцца. Трэба імкнуцца, каб добра было ў сям’і і дома.

– Найлепш было бы, каб Беларусь ішла ўласным шляхам, бліжэй да Захаду, але не спяшалася з  поўнай інтэграцыяй у Еўразвяз.

Паводле нядаўніх даследаванняў лабараторыі НОВАК, чыстых еўрапейцаў у культурным плане ў нас усяго каля 16%.  Гэта людзі талерантныя цалкам ва ўсіх пытаннях – і  расавых, і пытаннях сэксуальнасці.

Беларускае Радыё Рацыя