Апытанка: Ці падабаецца менчукам галоўная елка?
Амаль завяршылася афармленне святочнага ўпрыгожання галоўнай навагодняй елкі Менска. Ля асновы святочнае дрэва акружаюць выявы нацыянальных арнаментаў. Ці падабаецца галоўная елка сталіцы менчукам?
– Зараз каток зальюць – і будзе поўная прыгажосць.
– Цудоўна. Што тут яшчэ можна сказаць. Кожны дзень ходзіш на працу і з працы, бачыш яе. Стварае навагодні настрой. Праўда, не хапае элюмінацыі.
– Я думаю, што варта было ўсе славутасці Беларусі прадставіць на ёй.
– Мне падабаецца. Думала, што больш будзе людзей, дзеці будуць гуляць…
– Елка не падабаецца. Штучна выглядае. Няма натуральнасці і прыгажосці. Не елка, а штучная пірамідка.
– Уся культурная спадчына адлюстравана ў выглядзе шарыкаў. Цікавае рашэнне. Але мне хацелася б, каб былі люстраныя адбіцці. Ці каб былі выкарыстаны іншыя фігуры, а не толькі шарыкі. Напрыклад, хто сімвал Беларусі? Зубр. Вось няхай бы хоць зубр быў…
– Падабаецца. Вялікая. Беларускія матывы нам дарагія.
На дрэве вышынёй 33 метры, сабраным напярэдадні з металаканструкцый і натуральных яловых лапак, вісяць гірлянды, вялікія залацістыя шары і круглыя выявы галоўных славутасцей Беларусі.
Паводле БелаПАН
Фота realt.onliner.by