Апытанка: Ці пойдуць пінчукі галасаваць



З 22 і па 26 лютага ўключна ў краіне трывае датэрміновае галасаванне на так званым канстытуцыйным рэферэндуме. У Цэнтрвыбаркаме падлічылі, што правам голасу могуць скарыстацца звыш 6 мільёнаў 800 тысяч чалавек. 

З нагоды, нашае радыё пацікавілася ў мінакоў на вуліцах Пінска, якое маюць стаўленне да выбарчай кампаніі:

– Кожны чалавек мае cваё „Я” і ён будзе галасаваць, разумееце? За ці супраць.

– Галасаваць за канстытуцыю трэба, але я лічу галасаваць за агульны спіс – няправільна, таму што мы не ведаем, за што галасуем.

– Мне неяк усё роўна. Без нашага ўдзелу ўсё вырашыцца.

Паводле афіцыйных дадзеных, для галасавання ўтворана 5 510 выбарчых участкаў. На іх дзяжурства нясе звыш 58 тысяч чальцоў камісій, сярод якіх прадстаўнікоў апазіцыі няма.

Беларускае Радыё Рацыя