Апытанне: Хто такі Кастусь Каліноўскі?
Кастусь Каліноўскі для большасці жыхароў Бярозаўшчыны “пісьменнік і нават паэт, вершы якога вучылі ў школе”. Як тут не ўспомніць Аляксандра Лукашэнку, які таксама ў школе вучыў вершы Васіля Быкава.
Толькі адзінкі з апытаных ведалі пра Каліноўскага як нацыянальнага героя: – Не ведаю, пісьменнік… Ці хто ён?
– Гэта беларускі пісьменнік… ці не?
– Пісьмннік, дакладна не ведаю, але добрыя вершы пісаў. Чытаў я іх. Вучыў у школе на памяць.
– Кастусь Каліноўскі здолеў узначаліць і павесці за сабой людзей. Ідэя была простая – незалежнасць ад Расеі. Ён сказаў: ніколі не будзеш ты, беларус, вольны пакуль будзе над табой маскаль.
– Паўстанне ўзняў. Нацыянальны герой Польшчы і Беларусі.
– Нейкі пісьменнік.
– Чаму ж не ведаем? Гэта асоба, якая нарадзілася ў 19 стагоддзі. Асоба вядомая.
Гісторык Павел Дайлід лічыць, што запаветы героя Каліноўскага, які ахвяраваў сваім жыццём за волю і долю беларусаў, да гэтага часу не выкананы:
– На жаль, яго ідэалы, ідэалы барацьбы за свабоду, актуальныя і сёння. На дзяржаўным узроўні імя Каліноўскага не хочуць ушаноўваць. У школьных падручніках Кастуся Каліноўскага называюць “польскім тэрарыстам”. За ўдзел у акцыі ўшанавання памяці паўстанцаў можна атрымаць штраф.
2 лютага 177 гадоў таму нарадзіўся нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі. Кіраўнік нацыянальна- вызвольнага руху Беларусі-Літвы.
Асуджаны да смерці, Каліноўскі звярнуўся да народа з “Лістамі з-пад шыбеніцы”, у якіх ён заклікаў народ змагацца за свайго Бога, за сваё права, … за сваю Радзіму.
Беларускае Радыё Рацыя