Апытанне пінчанаў: за добрае жыццё трэба змагацца
Роўна месяц, як па ўсёй Беларусі трываюць паслявыбарчыя акцыі пратэсту. Людзі не прызнаюць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, адкрыта выказваюць недавер дзеючай уладзе ды патрабуюць спынення ў краіне палітычных рэпрэсій.
Наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Пінска, што яны думаюць пра пратэсны месяц:
– Вельмі сумна, што столькі людзей затрымалі. Бачыла, як людзей збіваюць дубінкамі. Гэта бесчалавечна.
– Па Канстытуцыі, мы ведаем гэта добра, што чалавек вольны. Усе перашкоды прыдумвае ўлада.
– Людзі, якія выйшлі, яны зрабілі правільна.
– Калі сядзець па дамах, то нічога не зменіцца. Увогуле за добрае жыццё трэба змагацца. Так што трэба абавязкова выходзіць. Інакш нічога не будзе, так і будзем жыць далей.
– Трэба мяняць уладу.
З пачатку верасня ў краіне набіраюць моц палітычныя рэпрэсіі. Прыхільнікаў перамен масава караюць вялікімі штрафамі і адміністрацыйнымі арыштамі. Заведзена і некалькі крымінальных спраў па артыкуле “масавыя беспарадкі”. Тым не менш акцыі пратэсту працягваюцца.
Беларускае Радыё Рацыя