Апытанне ў Бярозе: Хто такі Ленін?
Дзень нараджэння Леніна цяпер адзначаецца толькі камуністамі.
Даўно вядома, што ён быў авантурыстам і злачынцам, які арганізаваў кастрычніцкі пераварот за нямецкія грошы. Створаная ім так званая „Краіна Саветаў” справядліва атрымала назву імперыі зла. Тым не менш беларускія галоўныя вуліцы носяць яго імя, а на плошчах стаяць яго помнікі.
У Бярозе да прозвішча дадалі імя, цяпер галоўная вуліца называецца Уладзіміра Леніна. Нягледзячы на тое, што большасць ставіцца да гэтай асобы негатыўна, як паказала апытанне:
– Накіраваў нашу краіну па гэтаму жахліваму шляху сацыялізму.
– Не ведаю, нейкі мужык стаіць. Не ведаю хто гэта, стаіць ды і стаіць.
– Каб Сталіна не было, а Ленін патрэбны.
– Быў правадыром пралетарыяту, але пралетарыят праклінае яго да сённяшняга часу. Дыктатура пралетарыяту так і не наступіла.
– Ленін для мяне найвялікшы геній зла.
Увесь матэрыял слухайце ў далучаным файле:
У Бярозе хацелі пераназваць вуліцу ў гонар Касцюшкі, але ўлада паставілася да гэтага адмоўна.
Беларускае Радыё Рацыя