Апытанне: Як змагацца з наркотыкамі?



Уступілі ў сілу антынаркатычныя папраўкі ў Крымінальны кодэкс. Між тым, самі крыміналісты сцвярджаюць, што строгасць пакарання не ўплывае на скарачэнне злачыннасці. Карэспандэнты агенцтва „БелаПАН” спыталі ў менчукоў, як, на іх думку, трэба змагацца з наркотыкамі:

– Тэрмін даваць пабольш трэба.

– Людзі заўсёды будуць есці, спаць, займацца сэксам, ну і наркотыкі таксама. Як вы пазбавіцеся ад гэтага?

– Па-першае, распаўсюджваць праўду пра наркотыкі, якую яны шкоду прыносяць, на колькі людзі дэградуюць.

– Смяротнае пакаранне.

– Ролікі здымаць нейкія супраць наркотыкаў, каб яны былі цікавыя.

– Яшчэ з пялёнак трэба тлумачыць дзецям, а ў школе ў першую чаргу. Ну і бацькі, кантроль з боку бацькоў.

– Калі казаць пра лёгкія наркотыкі, то легалізаваць, каб дзяржава атрымлівала грошы з гэтага. А наконт цяжкіх наркотыкаў, у кожным выпадку будзе нейкі маленькі працэнт, які будзе схільны гэтаму ўплыву.

Паводле новых антынаркатычных правак, у прыватнасці, па падазрэнні ў наркатычным ап’яненні міліцыя мае права затрымаць кожнага чалавека. Былы следчы пракуратуры Алег Воўчак у інтэрв’ю для сайту Хартыя-97 выказаў меркаванне, што такія праўкі даюць магчымасць затрымліваць грамадзянскіх актывістаў нібыта за ўжыванне наркотыкаў, як цяпер затрымліваюць за тое, што яны нібыта нецэнзурна выказваюцца ў грамадскіх месцах.

belapan.by