Аранжавы ровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 19 верасня
Аранжавы ровень небяспекі з-за моцнага ветру аб’яўлены ў Беларусі ў аўторак, 19 верасня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна з праясненнямі, пераважна па поўначы Беларусі, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні, ноччу і раніцай – 7-12 м/с, у многіх раёнах з парывамі да 15-20 м/с, месцамі да 21-24 м/с. Днём – 4-9 м/с, па паўночным усходзе з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 6-11 градусаў вышэй за нуль. Днём – 12-17 градусаў цяпла, па поўдні – да плюс 19.