Аранжавы ўзровень небяспекі на 30 і 31 студзеня



Белгідрамет абвяшчае аранжавы ўзровень небяспекі на 30 і 31 студзеня. У гэтыя дні ў Беларусі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў на секунду, у сувязі з чым сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі.

Уночы 30 студзеня па паўднёвым захадзе і днём у многіх раёнах рэспублікі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 20 м/с, па захадзе — да 22 м/с. Аналагічныя ўмовы надвор’я будуць назірацца ўночы і раніцай 31 студзеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота tut.by