Арганізатары „Дня Волі – 2019” падалі новую заяўку
4 сакавіка арганізатары „Дня Волі – 2019” падалі новую заяўку на правядзенне свята.
„Мы прапанавалі два магчымыя варыянты: гэта пляцоўка каля Палаца спорту і Плошча Свабоды”, – распавядае адзін з заяўнікаў, дырэктар „Арт-Сядзібы” Алесь Снег.
– Мы перападалі заяўку ў гарвыканкам, у якой мы далі два варыянты магчымых месцаў, якія нам хацелася б – гэта Палац спорту, дакладней, тэрыторыя каля Палаца спорту, і Плошча Свабоды. Гэта даволі добрыя варыянты. Мы лічым, што Дзень Волі не трэба маляваць палітычным святам, мы настойваем, каб яно было культурніцкім, каб гэта быў канцэрт, каб людзі былі з добрым настроем, святкавалі, а ў іншыя дні можна пратэставаць.
Беларускае Радыё Рацыя
