Арганізатары Дня Волі ў Берасці шукаюць валанцёраў



Дапамагчы ў арганізацыі свята Дня Волі просяць берасцейскія прадстаўнікі арганізацыйнага камітэту.

У прыватнасці трэба паставіць абсталяванне для мітынгу, зрабіць пляцоўкі для майстроў, упрыгожыць стужкамі ўваход да месяца святкавання 100-годдзя БНР, – паведаміў старшыня берасцейскай абласной арганізацыі партыі БНФ Зміцер Шыманскі:

– У выніку нашыя валанцёры атрымаюць досьвед арганізацыйнай працы, паглядзяць знутры на ўсю кухню па арганізацыі правядзення падобнага ўзроўня фестываляў. Акрамя гэтага ў іх будзе магчымасць атрымаць у першую чаргу ўсю святочную сімволіку, якую мы будзем раздаваць на мерапрыемстве. А таксама пазнаёмяцца бліжэй з арганізатарамі.

Як адзначыў Зміцер Шыманскі, дапамога можа спатрэбіцца таксама падчас правядзення самога фестывалю. Адшукаць кантакт з арганізатарамі можна праз сацыяльныя сеткі.

Беларускае Радыё Рацыя