Архіепіскап Наваградскі і Слонімскі захварэў на каронавірус
Хуткая медыцынская дапамога з Жыровічаў шпіталізавала архіепіскапа Наваградскага і Слонімскага Гурыя. Спачатку архіепіскапа паклалі ў Слонімскую раённую бальніцу, а потым тэрмінова адправілі ў Гародню з падазрэннем на каронавірус.
Усіх, хто прымаў удзел у вячэрнім і начным Велікодным богаслужэнні ва Успенскім саборы, якое трансляваў тэлеканал СТВ, павінны адправіць на 14-дзённы каранцін. Ёсць падазрэнні на каронавіс і ў іншых вернікаў.
Дарэчы, у Жыровічах знаходзіцца Менская духоўная семіная, працуюць недалёка ад манастыра агратэхнічны каледж, сярэдняя школа, дзіцячы садок… Адным словам, сёння Жыровічы на Слонімшчыне сталі ачагом каронавіруса.
Беларускае Радыё Рацыя