Армія валанцёраў
На Еўрапейскіх гульнях будуць працаваць каля 9 тысяч валанцёраў, пры гэтым некаторыя і не імкнуліся атрымаць такую бясплатную “падпрацоўку”.
Гледзячы, як валанцёры па некалькі гадзін стаяць на спякоце падчас генеральнай рэпетыцыі гульняў, станавілася шкада гэтых маладых людзей. Некаторыя з іх ад стомы проста садзіліся на траву.
Пры гэтым, як раней ужо паведамлялася, некаторыя выкладчыкі ВНУ пад пагрозай няздачы сесіі запісвалі хлопцаў і дзяўчат у валанцёры, каб выканаць неабходны план.
Дарэчы, валанцёрам па сутнасці забаранілі мець зносіны з журналістамі, хаця арганізатары гульняў называюць гэта не забаронай, а “неабходнасцю ўзгадняць свае публічныя выступленні з куратарамі”.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара