Арнітолагі адзначылі новы від птушак на Гарадзеншчыне
Падчас весновага назірання за птушкамі на Гарадзеншчыне арнітолагі ўпершыню ўбачылі новы від птушак, які да гэтага часу тут ніколі не бачылі.
Пра птушку распавядае арнітолаг, рэдактар сайту “Птушкі штодня” Зміцер Вінчэўскі:
– Гэта чорнагаловы ерчык. У нас больш распаўсюджаны лугавы ерчык. Гэты від у нас з’явіўся не так даўно. Напачатку нашага стагоддзя. Першыя птушкі былі адзначаны менавіта з поўдня. І вось ён прасоўваецца на поўнач. Апошнія гады да з’яўлення на Гарадзеншчыне, птушкі адзначаліся толькі на Берасцейшчыне і на Гомельшчыне. А на ўскрайку Белавежскай пушчы арнітолагі з Менска адзначылі спяваючага самца. Спадзяемся, што гэты від і далей будзе сустракацца ў нас, будзе прасоўвацца на поўнач, будзе больш на Гарадзеншчыне.
Гарадзенскія прадстаўнікі таварыства “Ахова птушак Бацькаўшчны” і прадстаўнікі сайту “Птушкі штодня” амаль кожныя выходныя ездзяць па вобласці, каб назіраць за птушкамі. Да іх можа далучыцца любы жадаючы праз сайт “Птушкі штодны”. Колькасць месцаў абмежаваная, але бірдвотчары забяспечваюць усіх, хто паедзе з імі, адмысловай тэхнікай.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота birdwatch.by