«Аршанская бітва» ў католікаў (фотафакт)



У Воршы ў рэкалекцыйным доме пры парафіі святога Юзафа вісіць копія карціны «Аршанская бітва». Яна знаходзіцца тут ужо каля 20 гадоў, а яе арыгінал – у Нацыянальным музеі ў Варшаве.

Арыгінал большы за аршанскую копію, карціна мае 1 м 65 см вышыні і 2 м 60 см шырыні. Напісана яна адразу пасля бітвы, паміж 1520 і 1534 гадамі. Аўтарам карціны лічыцца нямецкі мастак Ганс Крэль, але на афіцыйным узроўні яго аўтарства не даказана. Падрабязнасці ў аднаўленні дэталей паказваюць, што мастак сам непасрэдна ўдзельнічаў у гэтай бітве.

Бітва пад Оршай паміж войскамі Вялікага княства Літоўскага і Вялікага княства Маскоўскага адбылася 8 верасня 1514 года і  закончылася перамогай войска Вялікага княства Літоўскага.

Беларускае Радыё Рацыя