Аршанскі аэрадром адкрыюць для міжнародных палётаў
Урад прыняў рашэнне адкрыць аэрадром Орша для выканання міжнародных палётаў паветраных судоў.
Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 25 жніўня 2017 года №651, паведаміла прэс-служба ўрада. Дзяржаўнаму памежнаму камітэту, Дзяржаўнаму мытнаму камітэту, Міністэрству аховы здароўя і Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання даручана забяспечыць на аэрадроме Орша ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ажыццяўленне пагранічнага, мытнага, санітарна-каранціннага і іншых відаў кантролю.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.