Аршанскі актывіст сустрэўся са старшынём райвыканкама
Актывіст Раман Кузьмянкоў, які правёў у Воршы два пікеты з плакатам „Па 500 тут няма”, сустрэўся са старшынём Аршанскага райвыканкама Аляксандрам Пазняком.
Але сустрэча была кароткай, кажа Раман Кузьмянкоў:
– Сустрэча адбылася, але выніку ніякага не было. Яна працягвалася літаральна крыху больш за хвіліну і скончылася тым, што я задаў старшыні такое пытанне: „2-га сакавіка, калі Лукашэнка выступаў перад урадам, ён казаў, што чалавек за 300 рублёў існаваць проста не можа. Атрымліваецца так, што велічыня заробку сёння, прычым незалежна ад цэнаўтварэння, імкнецца да мінімалкі. Як гэта разумець?”. Ён сказаў, што гэта дыскусійнае пытанне. „Упраўленне па труду прапаноўвала вам пэўную колькасць вакансій, але вы адмовіліся”, – на гэтым размова скончылася.
Па яго словах, пакуль новых пікетаў у Воршы ён не плануе. Цяпер актывіст чакае, што будзе з яго сістэмным блокам і флэш-карткай, забраных Следчым камітэтам на экспертызу.
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя