Аршанцы патрабуюць вяртання роднай мовы ў транспарт
Жыхары Воршы занепокоены тым, што ўсе абвесткі ў грамадскім транспарце горада перакладзеныя з беларускай мовы на расейскую. Аршанцы пачалі дасылаць у гарадскі аўтапарк № 3 лісты, дзе просяць кіраўніцтва транспартнай галіны горада вярнуць у транспарт родную мову. Далучыцца да ініцыятывы заклікаюць усіх неабыякавых аршанцаў і тых, хто часта наведвае горад.
Тэкст звароту да аўтапарка выглядае так:
Паважаны Сяргей Анатольевіч!
Апошнім часам у гарадскіх аўтобусах вашага прадпрыемства можна пачуць абвяшчэнне прыпынкаў на рускай мове. Хоць раней такія абвесткі можна было пачуць на прыгожай беларускай мове. У нашай краіне склалася добрая традыцыя абвяшчаць у грамадскім транспарце прыпынкі па-беларуску. Гэта спрыяе развіццю беларускай культуры, станаўленню самасвядомасці чалавека, выхаванню яго на нацыянальных каштоўнасцях і традыцыях Беларусі. У такой сітуацыі з’яўленне рускамоўнага дыктара ў Оршы нявыгадна адрознівае наш горад ад іншых. Ствараецца ўражанне, што мы жывем не ў Беларусі і свае традыцыі не шануем.
Беларускае Радыё Рацыя