Арт-інсталяцыя ў Вільні, што прысвечаная праваабаронцам „Вясны“



«Нязломныя» — пад такой назвай адкрылася арт-інсталяцыя ў самым цэнтры Вільні. Прадстаўляе яна сабой металічныя выявы твараў палітзняволеных прадстаўнікоў праваабарончага цэнтра «Вясна».
Пра арт-інсталяцыю распавядае прадстаўніца «Вясны» Марына Кастылянчанка:

— Гэта яшчэ адна нагода нагадаць беларусам, што жывуць у Вільні, і тым людзям, што прыязджаюць сюды на адпачынак, пра тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі: сталы ціск і рэпрэсіі, арышты, крымінальны пераслед, вялікія тэрміны для людзей, што мелі смеласць выказаць сваю нязгоду з тым, што адбывалася ў 2020 годзе.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Арт-інсталяцыю «Нязломныя» можна пабачыць у самым цэнтра Вільні — на Лукішскай плошчы. Прабудзе яна там да восьмага студзеня 2024 года.

Беларускае Радыё Рацыя