Арт-пікнік сабраў праз сацсеткі паўтысячы гарадзенцаў



Першы на Гарадзеншчыне Арт-пікнік, што прайшоў на базе “Велес”, сабраў з паўтысячы гасцей і прадстаўнікоў розных кампаній, якія працуюць для дзетак. Паркоўкі каля самага знака “памежная зона” былі перапоўненыя, і арганізатары былі вельмі здіўленыя такой колькасцю людзей.

Мерапрыемства да Міжнароднага дню аховы дзетак было створана на валанцёрскіх пачатках і з мінімумам рэкламы.

art54

Аднак дзеці, якіх прывезлі сюды бацькі, адчувалі сябе вельмі камфорна. Танцы і розныя майстар-класы па ляльках, горкі і батуты, маляванне і народныя вырабы – гэта толькі маленькая частка праграмы, што была падрыхтавана для гарадзенскіх дзетак.

Пра мерапрыемства распавядае адна з арганізатарак Вольга Хробак:

– Хацелі зрабіць нешта карыснае і цікавае для дзетак, каб бацькі сталі бліжэй да сваіх дзяцей. А дзеці каб вучыліся не толькі спажываць, але і нешта ствараць. Мерапрыемства створана на валанцёрскіх пачатках. Ніхто нас не фінансаваў. Я рабіла адбор удзельнікаў, бо хацела бачыць тут толькі самых годных, якія могуць якасна і добра працаваць з дзецьмі.

Арганізатары плануюць рабіць падобныя фэсты штогод і абяцыюць падчас іх правядзення шмат цікавостак.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня