“Арт-Сядзіба” да 100-годдзя БНР выпусціла гадзіннікі з сімволікай БНР



Да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі “Арт-Сядзіба” плануе шэраг прадукцыі. У планах арганізацыі – выпусціць серыю паштовак з відамі Менску стогадовай даўніны, а таксама ў бліжэйшыя дні ў продаж паступяць гадзіннікі з сімволікай БНР.

Прадстаўнік арт-прасторы Павел Белавус распавёў аб праектах:

– Ёсць у нас ідэя выпусціць набор паштовак з відамі Менска 1917-1918 гадоў, менавіта тады, калі ён упершыню стаў сталіцай БНР. Яшчэ адна навінка. Толькі сёння нам з вытворчасці прывезлі гадзіннікі. Сёння мы пачнем іх рэкламаваць. Выпусцілі серыю гадзіннікаў. Адзін называецца “Пагоня побач”. А другі гадзіннік – “Час БНР”. Яны распрацаваныя адмысловым фірмовым стылем. Паглядзім, ці будуць карыстацца попытам.

Таксама “Арт-Сядзіба” сумесна з партнёрамі вядуць перамовы наконт святочнага канцэрту ў Менску ў сакавіку. Ён можа стаць адной з галоўных падзей святкавання стагоддзя БНР.

Беларускае Радыё Рацыя