«Арт Сядзіба» пачынае кампанію #беларускаястужка



6 снежня акцыяй «Пазнач сябе беларусам» стартуе грамадская кампанія #беларускаястужка. У межах першай акцыі плануецца раздаць 5000 метраў стужкі з беларускім арнаментам у 100 мабільных і стацыянарных кропках Менска.

Першая акцыя «Пазнач сябе беларусам» адбудзецца ў сталіцы 6 снежня і прымеркаваная да маштабнага фестывалю нацыянальнай культуры «Дзень вышыванкі» 13 снежня ў Палацы мастацтва. «Каб кампанія #беларускаястужка стартавала ўдала, а акцыя 6 снежня «Пазнач сябе беларусам» прайшла маштабна, патрэбная кансалідацыя грамадства, стварэнне вялікай каманды і дапамога кожнага неабыякавага беларуса», — адзначаюць арганізатары.

belaruskaja-stuzka1_sq-380x380

Пра спосабы, якімі ўсе жадаючыя змогуць дапамагчы ў правядзенні акцыі, можна дазнацца на старонцы «Арт Сядзібы».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота