«Арт Сядзіба» запрашае на “Моўныя сустрэчы”



26-га лістапада «Арт Сядзіба» запрашае на чарговую «Моўную сустрэчу. Суразмоўца – Вінцук Вячорка прапануе разгледзець такія пытанні, як пачатак дакумэнту, ліста, публічнай ці судовай прамовы. Зварот фармальны і менш фармальны. Тытулы і пасады. Прыналежныя прыметнікі – нашая адметнасць. Як правільна казаць «вуліца – Скарынава ці Скарынаўская?

Пра моўныя сустрэчы распавядае заснавальнік «Арт-сядзібы» Павел Белавус.

– Традыцыйныя моўныя сустрэчы. Што сераду мы арганізоўвае такія сустрэчы, у нас іх вядуць альбо Пётра Садоўскі альбо Вінцук Вячорка – па чарзе. Гэта не папсовыя моўныя курсы, а моўныя курсы для прасунутых – для людзей, якія на больш сур’ёзным узроні вывучаюць моўныя пытанні.

«Арт Сядзіба» таксама займаецца арганізацыя і правядзеннем культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў: лекцый, семінараў, прэзентацый, творчых сустрэч, выстаў і канцэртаў. Па словах Паўла Белавуса, нязменнай застаецца асноўная мэта арганізацыі – развіццё беларускай мовы і культуры.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя