Арцыбіскуп Гуджэроцці апрануў вышыванку



Апостальскі Нунцый Клаўдыё Гуджэроцці падчас сваёй апошняй афіцыйнай сустрэчы ў Беларусі — дзяленнем аплаткай з моладдзю, якая сабралася ў мінскай катэдры на адвэнтавае чуванне, апрануўся ў вышыванку.

«Гэта мой апошні жэст — апошні падарунак — знак таго, наколькі вы мне дарагія», – сказаў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, перад тым як апрануць нацыянальную кашулю.

Гучныя апладысменты запоўнілі ўсю прастору прыгожай святыні і доўга не сціхалі.

phoca_thumb_l_aplatak-5

phoca_thumb_l_aplatak-9

Пасля слоў падзякі ад моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, сваё развітальнае слова прамовілі прадстаўнікі грэка-каталіцкай моладзі, пасля якіх заспявалі прыгожую беларускую калядку “Добры вечар” ў падарунак.

Па благаслаўленні аплаткаў Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам, моладзь дружнай і вялікай грамадою абступіла “свайго нунцыя”, каб павіншаваць дарагога натхняльніка з надыходзячымі святамі Божага нараджэння.

phoca_thumb_l_aplatak-21

«Я ведаю, як вы любіце моладзь, а моладзь — Вас», — яшчэ на пачатку дзялення аплаткай адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, і гэтыя словы цалкам пацвердзіліся.

Моладзь заўсёды адкрыта вітала арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, які сваім словам і простай чалавечай увагай змог заваяваць маладыя і гарачыя сэрцы, душы і розумы.

«Я ад’язджаю, але забіраю ўсіх вас у сваім сэрцы, — запэўніў моладзь падчас развітальнай прамовы, — Я еду ў краіну, якая вас вельмі добра разумее, вельмі блізкая да вас, краіну, у якой моладзь згубіла ўсё, бо гэта краіна згубіла мір».

Таксама Апостальскі Нунцый сказаў моладзі, што менавіта яна складае сям’ю тых, хто ахвяраваўся стаць святаром і жыць у цэлібаце:

«Вы — наша сям’я, вы — праяўленне і рэалізацыя нашага айцоўства. Калі мы згубім вас — мы згубім усё. Так жа і ваша краіна, калі яна згубіць вас — яна страціць усё».

phoca_thumb_l_aplatak-38

«Паабяцайце, — папрасіў арцыбіскуп, — ніколі не пакінуць Езуса, які верны».

«Адзінае, што мы можам (рэд.:святары), каб даць — гэта Божая любоў. І яна з’яўляецца самым прыгожым дарам, які немагчыма купіць за грошы. Яна  як цуд.

Кожны з вас нарадзіўся з любові двух чалавек. Таму любоў настолькі моцная, што здольная даваць новае жыццё.

І вы — гэта жыццё, вы — максімальнае праяўленне жыцця», — сказаў арцыбіскуп.

phoca_thumb_l_aplatak-26

Гэта сапраўды можна было пацвердзіць чарговым моцным гулам апладысментаў, які перыядычна напаўняў катэдру,  падтрымліваючы слова настаўніка.

«Вы найлепшыя кветкі, якія  я ведаю», — паэтычна параўнаў арцыбіскуп моладзь, дадаючы з бацькоўскім клопатам:

«Ніколі не забывайцеся, наколькі Езус вас любіць. Гэта фундаментальная рэч, якую вы не зможаце забыць. Вы — ганаровае месца ў Касцёле, без вас мы не ведаем, што можа здарыцца. І я вас прашу: ніколі не пакідайце Касцёл!»

phoca_thumb_l_aplatak-45

catholic.by