Арцыбіскуп Кандрусевіч заклікае маліцца за ахвяр Чарнобыля
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў вернікаў памятаць пра Чарнобыльскую катастрофу і маліцца аб дажджы.
“Апошнім часам да праблемы каронавірусу далучылася праблема небяспечнай засухі, якая можа вельмі негатыўна паўплываць на будучы ўраджай, яшчэ больш падарваць народную гаспадарку, якой і так даводзіцца нялёгка, і пагоршыць эканамічную сітуацыю людзей. У наступную нядзелю, 26 красавіка, прыпадае 34-я гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. Яна стала своеасаблівай “радыёактыўнай пандэміяй”, наступствы якой Беларусь і суседнія краіны адчуваюць да сённяшняга дня”, – гаворыцца ў закліку арцыбіскупа, якія заклікае маліцца аб спыненні каронавірусу, аб дажджы, а 26 красавіка памаліцца таксама за ахвяр Чарнобыльскай катастрофы.
Беларускае Радыё Рацыя
