Тадэвуш Кандрусевіч: Не бойцеся!
У традыцыйным пастарскім пасланні перад святамі Божага Нараджэння Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звяртаецца да духавенства, вернікаў і ўсіх суайчыннікаў словамі: «Не бойцеся!»
«Хрыстос нарадзіўся, Бог аб’явіўся». Гэтымі словамі мы абвяшчаем радасць свята Божага Нараджэння, якое найперш павінна насіць духоўны характар, бо Бог у вобразе чалавека ўвайшоў у нашае жыццё», – нагадвае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч:
– Анёл сказаў пастушкам: „Не бойцеся! Ідзіце ў Бэтлеем, і там вы знойдзеце Ісуса Хрыста, ён нарадзіўся! Збаўца свету нарадзіўся”. Таму сёння ў цішыні бэтлеемскай ночы, у цішыні ночы Божага нараджэння не бойцеся прыняць Божае слова, не бойцеся адчыніць дзверы Ісусу Хрысту. Ён нічога не забярэ ў нас, ён толькі адорыць нас сваёй ласкаю, сваімі дарамі радасных, поўных Божай ласкі і Хрыстовага супакою. Святаў Божага нараджэння і шчаслівага Новага года!
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя