Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: Я хачу спаткання з кімсьці з Мінздароўя
Сёлетнія Вялікодныя святы пройдуць у максімальнай фізічнай аддаленасці ад вернікаў, і ў першую чаргу з-за адсутнасці поўнай афіцыйнай інфармацыі ад уладаў.
Падчас прэс-канферэнцыі на тэму святкавання Вялікадня ва ўмовах эпідэміі недастатковае інфармаванне з боку адказных дзяржаўных структур пракаментаваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч:
– Я бачу яшчэ адну праблему, якая сёння не вырашана. Я запрасіў на гэтую малітву прадстаўніка Міністэрства аховы здароўя. Я напісаў пісьмо спадару Караніку, міністру, атрымаў адказ ужо праз некалькі дзён, як завяршылася гэтая малітва. Ён сказаў, што ўсё ў парадку. Вось была Пальмавая нядзеля. Мы асвячаем вербы. Я не спецыяліст у гэтай справе, я не ведаю, ці гэта вада нясе з сабой заразу, ці не. Я праз вас, праз медыі хачу спаткання з кімсьці з адказным.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў добрую арганізацыю медыцынскіх захадаў і выказаў глыбокую пашану ўсім, хто змагаецца за чалавечае жыццё.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск