Арцём Брухан: Спачатку былі шок і разгубленасць



Сотні калі не тысячы беларусаў пакінулі краіну як праз пагрозы пераследу за ўдзел у мінулагодніх пратэстных акцыях, так і ў знак нязгоды з метадамі ўпраўлення дзейснага палітычнага кіраўніцтва. 

Сярод эмігрантаў ёсць і пэўная колькасць былых чыноўнікаў, між іншым, і з Берасцейшчыны.

Пра сітуацыю ў Беларусі і іншыя тэмы размаўляем з „Госцем Рацыі” – былым намеснікам начальніка аддзела культуры ва Упраўленні культуры  Берасцейскага  аблвыканкаму, а зараз варшаўскім эмігрантам –  Арцёмам Бруханам:

– У жніўні 2020 года я яшчэ быў дзеючым чыноўнікам Берасцейскага аблвыканкама. І не прымаў удзелу ў вулічных пратэстах. Але я бачыў знутры тую атмасферу, тое мысленне ў органах дзяржкіравання на сярэднім роўні, як дзяржслужбоўцы на гэта глядзелі. Спачатку, канешне, гэта быў шок. Таму што ровень гвалту як і адсутнасць інтэрнэту не давалі людзям зразумець, што адбываецца. Але калі з’явіўся інтэрнэт і калі з’явіліся тыя шакуючыя кадры і звесткі пра збіццё і катаванні, гэта, канешне, зрабіла працу дзяржслужбоўцаў вельмі складанай у тым сэнсе, што як працаваць, калі ты бачыш вось гэта. Як працаваць у гэтай сістэме? І ўсе былі ў першыя дні пасля жнівеньскіх падзей разгубленыя.

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя