Арцём Сізінцаў пакараны арыштам



У Віцебску  на 10 сутак арышту засуджаны сябра БАЖу і карэспандэнт Беларускага Радыё Рацыя з Воршы Арцём Сізінцаў. Ён быў затрыманы 25 сакавіка. Да 15 сутак арышту засуджаны і сябра БАЖу Кастусь Мардвінцаў.  За тое, што займаўся праваабарончым маніторынгам акцый віцебскі сябар ГА „БАЖ” Леанід Свецік пакараны 15 суткамі адміністрацыйнага арышту.

Віцебскі „бажавец” і праваабаронца Павел Левінаў знаходзіцца ў шпіталі пасля ўчарашняга затрымання, а полацкі актывіст Віктар Стукаў аштрафаваны на 20 базавых за лаянку матам падчас ператрусу ў офісе „Свабоднага прафсаюза” вечарам 24-га сакавіка, да суда ён знаходзіўся пад арыштам.

Беларускае Радыё Рацыя