Арцёму Баярскаму прад’явілі яшчэ адно абвінавачаньне



Справа 20-гадовага экс-студэнта другога курсу хімфака БДУ, палітвязня Арцёма Баярскага перададзена ў пракуратуру. Цяпер ён праходзіць падазраваным па двух крымінальных артыкулах: 361-1 «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім», а таксама па частцы 1 артыкула 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», перадаюць праваабаронцы „Вясны”.

Арцём знаходзіцца за кратамі ўжо больш за паўгода. У першы раз студэнта затрымалі 16 лістапада мінулага года ў Мінску пасля маршу пажылых людзей. Хлопца арыштавалі на 15 сутак. 24 сакавіка гэтага года студэнта зноў затрымалі – раніцай у інтэрнат БДУ прыйшлі сілавікі. Суд прайшоў у Доме правасуддзя, Арцёма прысудзілі да 25 сутак адміністрацыйнага арышту. Ён павінен быў выйсці на волю 18 красавіка, але стала вядома, што Арцёма Баярскага затрымалі на больш працяглы час. Пры допыце Арцём паведаміў адвакату, што яго білі дубінкамі па спіне і ягадзіцах, прымушаючы прызнацца, што ён з’яўляецца адміністратарам прызнаных экстрэмісцкімі телеграм-канала і чата. Гэта відэа было апублікавана ў адным з праўладных телеграм-каналаў. Арцём быў пераможцам алімпіяд па хіміі, чатыры разы станавіўся стыпендыятам спецыяльнага Фонду прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. У верасні Арцём Баярскі быў залічаны на бакалаўрскую праграму «біятэхналогія» у Ковенскі універсітэт Вітаўта Вялікага. ВНУ стаў патронам хлопца.