Артур Міхальскі: Трэба рабіць мяжу больш празрыстай
Ужо другі год у Беларусі дзейнічае бязвізавы рэжым для жыхароў больш 80 краінаў свету. Напачатку 2017 года „бязвіз” стаў даступным для турыстаў, якія прыляцелі праз аэрапорт „Менск”, пазней да сталіцы далучылася Гародня, а ў студзені 2018 Берасце. Пераважная колькасць турыстаў, якія скарысталіся гэтай магчымасцю, была з суседняй Польшчы.
Кажа амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі:
– Трэба рабіць гэту мяжу больш празрыстай. Мы выдаем як мага больш візаў, бо бязвізавы рух пакуль немагчымы. З беларускага боку мы расцэньваем сітуацыю з разуменнем, бязвізавыя Менск, Гародня і Берасце – гэта добрыя рашэнні.
Хаця Берасце і адстае ад Гародні і Менску ў агульнай колькасці „бязвізавых” турыстаў, кіраўніцтва вобласці не губляе надзеі на змену сітуацыі. Усё часцей на вуліцах гэтых горадоў з’яўляюцца групы гасцей з краінаў Еўразвяза, якія прыехалі менавіта па „бязвізу”.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце