„Арышт 35 артапедаў-траўматолагаў наўпрост б´е па хворых на суставы”
Новая карупцыйная справа медыкаў у канцы сакавіка бягучага года, падчас якой было арыштавана 35 артапедаў-траўматолагаў, наўпрост б´е па хворых на суставы.
Паводле інваліда 2 групы Аляксандра Краўчука, жыхара вёскі Дзевяткі Кобрынскага раёна, у пастчарнобыльскай Беларусі ў людзей вялікія праблемы з суставамі, і арышт высокакласных артапедаў-траўматолагаў не спрыяе вырашэнню праблемы з заменай суставаў:
– На сённяшні дзень сер’ёзная праблема – таму што высокакласныя спецыялісты не могуць выконваць свае функцыянальныя абавязкі з-за іх арыштаў. Больш таго, яны губляюць сваю кваліфікацыю. Такое ў нас было, калі не памыляюся, ў 1918 годзе пры Жарко. Васіль Жарко, які 10 гадоў быў міністрам аховы здароўя, і пры якім гэтая карупцыя была створана, на сённяшні дзень ён працуе галоўным урачом у горадзе Сочы ў санаторыі «Беларусь».
І да Васіля Жарко няма пытанняў у праваахоўных органаў. Праблема ў забеспячэнні імпартнымі індапратэзамі хворых – гэта не віна практыкуючых артапедаў-траўматолагаў, а віна адказных функцыянераў ад медыцыны.
Беларускае Радыё Рацыя