Арышт за рэпост з тэлеграм-канала, прызнанага экстрэмісцкім
Берасцейскі грамадскі актывіст Алег Вялаў арыштаваны на 15 сутак за рэпост з тэлеграм-канала, прызнанага экстрэмісцкім.
Як паведамляе тэлеграм-канал „Вясна. Брэст”, такое рашэнне 5 жніўня прыняў суд Ленінскага раёна абласнога цэнтра.
У красавіку Вялаў зрабіў рэпост паведамлення аб таксічных адходах, што зліваюцца ў раку. Яго затрымалі 1 жніўня і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Берасця.
Вялаў — удзельнік грамадскай кампаніі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем, на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года быў назіральнікам на выбарчым участку.
Беларускае Радыё Рацыя
