Арыштавалі Дар’ю Царык, якая дапамагае людзям з рэдкімі хваробамі
30-гадовую жанчыну затрымалі раніцай 13 студзеня ў Менску і ў той жа дзень судзілі.

Супрацоўнікі ГУБАЗІКа правялі ў кватэры Дар’і Царык ператрус, а потым павезлі на допыт. Ужо ў Першамайскім РУУС на дзяўчыну склалі пратакол па адміністрацыйнай справе.
Суд над актывісткай адбыўся ў гэты ж дзень. Вынік — 8 сутак адміністрацыйнага арышту, артыкул пакуль невядомы.
Дар’я Царык з’яўляецца дырэктаркай «Генома» (арганізацыя, якая займаецца дапамогай людзям з рэдкімі генетычнымі нейра-цяглічнымі захворваннямі), а таксама сяброўкай праўлення арганізацыі «Радзіслава» (дапамагае жанчынам і дзецям, якія сталі ахвярамі хатняга гвалту).
