Арыштавалі за плакат «Навошта выбіраць? Трэба каранаваць!»



Стала вядома, што таксіста Мікалая Лусто трымаюць у турме на Акрэсціна. «Судзіць, відаць, будуць у панядзелак», — паведаміў таварыш затрыманага Алег Корбан.

karan150724-c9vsl

Мікалая Лусто затрымалі 24 ліпеня ў Менску каля будынка Цэнтрвыбаркама. Ён прыйшоў туды з плакатам «Навошта выбіраць? Трэба каранаваць! Не — выбарам!»

Перад пачаткам пікета Мікалай Лусто патлумачыў журналістам: «Сваёй акцыяй хачу звярнуць увагу грамадскасці на тое, наколькі недэмакратычна праводзяцца прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Гэтаксама, як несправядліва яны праходзяць і сёлета. Акцыя працягвалася меней за хвіліну. Да Мікалая Лусто адразу падышоў ахоўнік і адвёў актывіста ў будынак ЦВК.

Лусто працуе таксістам у Менску. Ён актывіст суполкі моладзі «Альтэрнатыва».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з сайту belarustoday.by