Арыштаваная маёмасць кіраўнікоў Саюза палякаў у Беларусі
Генеральная пракуратура Беларусі загадала арыштаваць маёмасць актывістаў польскай нацыянальнай меншасці, якія знаходзяцца пад вартай. Гэта звязана з крымінальнай справай пра “распальванне нацыянальнай варожасці”.
На сайце Саюза палякаў Беларусі „znadniemna.pl” паведамляецца, што праваахоўнікі канфіскавалі аўтамабілі старшыні Саюза Анжалікі Борыс і старшыні ваўкавыскага аддзялення арганізацыі Марыі Цішкоўскай. Дачка Цішкоўскай паведаміла, што супрацоўнікі заявілі, што забіраюць машыну ў рамках расследавання справы супраць Марыі Цішкоўскай ды іншых прадстаўнікоў нацменшасці.
Пакуль невядома, ці былі здзейсненыя аналагічныя дзеянні ў дачыненні да маёмасці астатніх актывістаў польскай меншасці, якія знаходзяцца пад вартай. Гаворка ідзе пра Ірэну Бярнацкую з Ліды, Ганну Панішаву з Берасця і Анджэя Пачобута з Гародні.
Беларускае Радыё Рацыя