Арыштаваны адзін з самых уплывовых алігархаў Беларусі (абноўлена)



Камітэт дзяржаўнай бяспекі арыштаваў Уладзіміра Япрынцава, добрага сябра мільярдэра Юрыя Чыжа і саўладальніка кампаніі „Трайпл”.

Уладзімір Япрынцаў

Уладзімір Япрынцаў

Акрамя таго, бізнесмэн займае пасаду старшыні Беларускй федэрацыі самба і дзюдо. Як стала вядома „Нашай ніве„, 17 жніўня ў Драздах быў апячатаны катэдж Япрынцава. Падставай для арышту маёмасці стала пастанова Камітэту дзяржаўнай бяспекі ад 12 жнiўня 2015 года.

Беларускі партызан” са спасылкай на „вартыя даверу крыніцы” паведамлялася, што бізнесмена затрымалі на днях пасля яго вяртання з Масквы, у аперацыі прымаў удзел спецназ.

Як стала вядома выданню Tribuna.com, разам з алігархам таксама затрыманы і ягоны сын Казбек.

Вядома, што Казбек Япрынцаў з’яўляецца сузаснавальнікам IT-кампаніі „Ямікс Груп”, якая займаецца распрацоўкай уласных інтэрнэт-праектаў. Казбек Япрынцаў працаваў таксама адным з мэнэджараў у „Трайпл”.

“Затрыманне набліжанага да Аляксандра Лукашэнкі бізнесоўца Уладзіміра Япрынцава сведчыць пра дрэнны стан беларускай эканомікі”, – лічыць намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі.

“У такой сітуацыі, як правіла, спрабуюць уцячы з карабля, які тоне, але рэжым гэтага не дазволіць”, – адзначае палітык:

– Сітуацыя ў эканоміцы крайне кепская, бізнесоўцы калі ідуць такія працэсы, некаторыя пачынаюць ці задумвацца ці нейкія рухі рабіць, каб забяспечыць сабе, скажам так, больш камфортнае існаванне. Людзі, якія займаюцца бізнесам, працуюць у рэальным сектары эканомікі, яны ж разумеюць, што адбываецца, што можа быць і што будзе. Лукашэнка паказвае, што ў каго будуць нейкія памкненні ці думкі толькі – апынуцца за кратамі.

Сілавыя структуры пакуль ніякіх каментароў не даюць.

Беларускае Радыё Рацыя