Асамблея НДА ўзнагародзіла чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасці



Асамблея НДА ўручыла прэміі прадстаўнікам трэцяга сектара Беларусі. Самыя знакавыя асобы ды ініцыятывы ў дзевяці намінацыях былі вылучаныя 20 снежня ў Менску.

Кажа праваабаронца, кіраўніца „Беларускага дакументацыйнага цэнтраРаіса Міхалоўская:

Канешне, гэта падзея – падагульненне вынікаў года грамадзянскай супольнасці Беларусі. Тут мы бачым, наколькі мы вялікія, моцныя, салідарныя, наколькі нас многа і якую ролю мы граем у грамадстве.

Пераможцам у намінацыі „Грамадскі лідар года стаў каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі:

Найбольшай перамогай для мяне ёсць тое, што атрымалася аб’яднаць розныя арганізацыі, якія працуюць дзеля людзей з інваліднасцю, каб рабіць хоць і самастойныя, але шэраг крокаў у дасягненні адной мэты. Наша праца разам – гэта самае каштоўнае, што ёсць.

[Not a valid template]

„Журналістам годасёлета названы гомельскі блогер Максім Філіповіч. Ініцыятыва за абарону Курапатаў атрымала прыз у намінацыі „Кампанія года. Прэмію за стварэнне значнай „Новай ініцыятывы” атрымаў грамадскі рух „Дзея” за шматлікія крэатыўныя акцыі ды ініцыятыва „Хайсы” з Віцебска, якая знайшла новае месца пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Лаўрэатам намінацыі „Партнёрства годастаў праект Кінаконг, які разам з іншымі арганізацыямі зладзіў кінапаказы «Беларускія ўікэнды».

Самай крэатыўнай кампаніяй гэтага года была прызнана „Ноч расстраляных паэтаў 29 кастрычніка „, а выбітнейшай „рэгіянальнай падзеяй”Маршы недармаедаў супраць дэкрэта 3 у рэгіёнах, якія паядналі вялікую колькасць людзей.

У намінацыі „Медыяактыўнасць года былі адзначаныя сацыяльныя сеткі пошукава-выратавальнага атрада „Анёл”.

Разам з тым, традыцыйная антыпрэмія „Гарбуз годасёлета адышла беларускаму КДБ за пачатак нашумелай справы „Белага легіёна”.

Прэмія Асамблеі НДА штогод адзначае найбольш адметныя ды крэатыўныя ідэі ў трэцім сектары і праводзіцца з 2009 года.

Падрабязней слухайце ў далучаным файле:

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтаркі