Ашмянская мытня затрымала вялікую партыю лекавых сродкаў



Супрацоўнікі Ашмянскай мытні затрымалі больш за 85 тысяч упаковак лекавага сродку, які перамяшчалі праз мытную мяжу.

Як паведамляе прэс-служба ДМК, з Літвы на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза праз пункт пропуску «Катлоўка» ўвозіліся, згодна з прадстаўленым мытнаму органу дакументам, прадукты харчавання. Аднак у выніку правядзення мытнага кантролю грузавога адсека аўтамабіля ўсталявана, што перамяшчалася буйная партыя лекавага сродку, для якога на тэрыторыі ЕАЭС патрабуецца адпаведны дазвол.

У адпаведнасці з заканадаўствам тавар, паводле папярэдняй ацэнкі, коштам каля 7 мільярдаў беларускіх рублёў канфіскаваны. Ашмянскай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс.