Аштрафаваны ўладальнік сайта «Газеты Слонімскай»



Уладальніка сайта «Газеты Слонімскай» аштрафавалі. Суд Слонімскага раёна пакараў Яўгена Валадашчука на суму 2610 рублёў.

На судзе разглядаліся справы паводле двух адміністрацыйных пратаколаў у дачыненні рэдакцыі газеты і ўладальніка сайта за нібыта «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Прычым пратаколы склалі ў красавіку бягучага года за публікацыю на сайце газеты ў чэрвені мінулага года матэрыялу з інтэрнэт-рэсурсу, які толькі ў кастрычніку аднеслі да экстрэмісцкіх, гэта значыць за 4 месяцы да таго, як закон забараніў падобныя цытаванні. У газеце ж неназваны «экстрэмісцкі» матэрыял не друкавалі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: gs.by