Ашуканцы пачалі выкарыстоўваць схему падману пад выглядам „Белпошты”
14 гадоў таму
„Белпошта” папярэджвае аб чарговай схеме, якую выкарыстоўваюць ашуканцы для падману кліентаў.
Зламыснікі накіроўваюць у мэсанджар паведамленне аб неабходнасці ўдакладніць адрас дастаўкі паштовага адпраўлення з указаннем спасылкі. Пры пераходзе па ёй кліент пападае на фішынгавы сайт, дзе яму прапануюць увесці дадзеныя і аплаціць тарыф за паслугу.
«Звяртаем увагу, што РУП «Белпошта» не рассылае паведамленні дадзенага характару. Таксама просім кліентаў быць уважлівымі пры пераходзе па спасылках у сетцы Інтэрнэт і нагадваем, што адрас афіцыйнага сайта прадпрыемства – Belpost.by», – падкрэсліваецца ў матэрыяле.
Беларускае Радыё Рацыя