Асмалоўка ў зоне рызыкі
Першаму элітнаму мікрараёну сталіцы Асмалоўцы, збудаванаму адразу пасля вайны, пагражае знос. На абарону Асмалоўкі выйшлі жыхары мікрараёна ды культуролагі. Нядаўна з’явілася кніга Сяргея Харэўскага, прысвечаная гістарычнай Асмалоўцы. Паводле аўтара, падобнага архітэктурнага ансамбля 40-х гадоў практычна больш нідзе не захавалася:
– І калі я знайшоў, дзякуючы маскоўскім калегам, арыгіналы гэтых тыпавых праектаў, то высветліў імёны архітэктараў, вельмі цікавых, з вялікімі біяграфіямі. Фактычна менская Асмалоўка – гэта адзіны, цяпер міжнароднай значнасці, архітэктурны ансамбль, дзе захаваўся вось такі адметны ўзор архітэктуры 40-х гадоў.
Асмалоўка – раён двухпавярховікаў у самым цэнтры Менску, паміж вуліцамі Багдановіча, Кісялёва і Камуністычнаю. Нягледзячы на ўнікальнасць архітэктуры ды атмасферы раёну, гарадскія ўлады не прызналі Асмалоўкі гістарычна-культурніцкаю каштоўнасцю. Магічны квартал разглядаецца як пляцоўка для інвестараў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота panoramio.com