Асноўны чыннік аварый – алкаголь
Аналіз дарожна-транспартных здарэнняў за першае паўгоддзе паказаў, што асноўным чыннікам аварый па-ранейшаму застаецца алкаголь. Толькі за мінулы тыдзень на дарогах краіны выяўлена амаль 200 п’яных кіроўцаў, – паведамляе Дзяржаўная аўтаінспекцыя.
“Ёсць канкрэтныя прыкметы, калі патрабуем прайсці алкатэст”, – адзначае інспектар Віктар Гарбацэвіч:
– Існуе пяць прыкмет па вызначэнні кіроўцы, які знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення. У прыватнасці, пах алкаголю з роту, парушэнне мовы, няўстойлівасць паставы, неадпаведныя абставінам паводзіны, пачырваненне твару.
Напачатку ліпеня Дзяржаўная аўтаінспекцыя прапанавала ўзмацніць адказнасць за знаходжанне ў алкагольным ап’яненні за рулём. Прапаноўваецца пазбаўляць правоў на 5 год (зараз 3 гады) і павялічыць штраф да 200 базавых.
Беларускае Радыё Рацыя